Кардынал Бэртонэ звярнуўся да членаў кантэмляцыйных ордэнаў
Кардынал Дзяржсакратар
Тарчызіа Бэртонэ заклікаў членаў кантэмпляцыйных законаў малітоўна падтрымаць Касцёл,
які на працягу апошніх дзён перажывае заканчэнне “яскравага пантыфікату Бэнэдыкта
XVI і чакае прыйсця яго Наступніка”. Іерарх нагадаў, што сам Папа звярнуўся з просьбай
да вернікаў малітоўна “суправаджаць яго ў момант перадачы пятровага служэння ў рукі
Пана” і з “даверам чакаць прыйсця новага Пантыфіка”. Паводле кардынала Бэртонэ, гэты
заклік асаблівым чынам тычыцца тых членаў Касцёла, якія цалкам прысвяцілі сваё жыццё
малітве. “Гэта ад вас, ад вашых жаночых і мужчынскіх кляштараў раскінутых па ўсім
свеце, Яго Святасць Бэнэдыкт XVI упэўнены, што можа атрымаць каштоўны рэсурс той малітоўнай
веры, якая на працягу стагоддзяў суправаджае і падтрымлівае шлях Касцёла”, - напісаў
ён. Кардынал Бэртонэ выказаў надзею, што будучы канклаў зможа “асаблівым чынам абапірацца
на празрыстую чысціню іх малітвы” і праслаўлення Бога.
У якасці самага яскравага
прыкладу, які паказвае сапраўднае і глыбокае вымярэнне кожнага касцёльнага акту, іерарх
прывёў учынак Бэнэдыкта XVI, які “пасля таго, як кіраваў лодкай св. Пятра на хвалях
гісторыі, вырашыў прысвяціць сябе перш за ўсё малітве, сузіранню Найвышэйшага і роздумам”.
“Святы
Айцец, якому я паведаміў пра пачуцці выражаныя ў гэтым лісце, прадэманстраваў сваю
згоду і папрасіў падзякаваць вам і засведчыць аб яго вялікай любові і разуменні, якія
ён мае ў адносінах да вас”, - напісаў кардынал Бэртонэ ў звароце да членаў кантэмпляцыйных
законаў.