2013-02-24 13:06:14

Папа перад “Анёл Панскі”: Пан мяне кліча “падняцца на гару” (поўны тэкст)


RealAudioMP3 “Пан мяне кліча “падняцца на гару”,каб я яшчэ больш прысвяціў сябе малітве і роздумам”, - сказаў 24 лютага Бэнэдыкт ХVI перад традыцыйнай нядзельнай малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра. Звяртаючыся да сабраных вернікаў і пілігрымаў,Святы Айцец сказаў, што яго зыход з пасаду св. Пятра не азначае, што ён пакідае Касцёл,” але наадварот, калі Бог кліча мяне да гэтага, то менавіта таму, каб я змог надалей служыць Яму з той самай адданасцю і з той самай любоў’ю, што я рабіў да гэтага часу, але ў спосаб больш падыходзячы да майго ўзросту і сіл”. Гэта была апошняя сустрэча Бэнэдыкта ХVI з вернікамі на гэтай марыйнай малітве. “Дарагія браты і сёстры!, - прывітаў вернікаў Папа- У другую нядзелю Вялікага Посту, падчас літургіі заўсёды чытаецца Евангелле аб Перамяненні Пана. Евангеліст Лука звяртае асаблівую ўвагу на той факт, што Езус перамяніўся падчас малітвы: гэта яго глыбокі досвед у адносінах з Айцом, калі Езус узышоў на высокую гару памаліцца ў супарваджэнні Пятра, Яна і Якуба, трох вучняў, якія заўсёды былі прысутнымі падчас аб’яўлення боскасці Настаўніка. (Лк 5,10; 8,51;9,28). Пан, які незадоўга да гэтага абвясціў пра сваю смерць і ўваскрасенне (9,22), дае сваім вучням прадказанне сваёй хвалы. Таксама і ў Перамяненні, як і ў хросце, гучыць голас Нябеснага Айца:” Гэта Сын Мой выбраны, Яго слухайце” (9,35). Прысутнасць Майсея і Іллі, якія прадстаўляюць Закон і Прарокаў Старога Запавету вельмі важная: уся гісторыя Запавету скіравана на Яго, Хрыста, які здзяйсняе новы “зыход” (9,31),але не да Абяцанай Зямлі, як у часы Майсея, але да Нябёсаў. Словы Пятра: “Настаўнік, добра нам тут быць” (9,33) сведчаць пра тое, што немагчыма спыніць гэты містычны досвед. Св. Аўгустын кажа: “ (Пётр) ... на гары ... меў Хрыстуса, як ежу душы. Таму навошта ён меў зыйсці з гары, каб вярнуцца да заняткаў і болю, калі там ў быў поўны пачуццяў святой любові да Бога, якія натхнялі яго да святога жыцця?” ( Прамова 78,3).

Разважаючы над гэтым урыўкам Евангелля, мы можам атрымаць вельмі важнае вучэнне. Перш за ўсё пра прымат малітвы, без якой ўвесь апостальскае служэнне і дабрачыннасць зводзяцца да актыўнасці. Падчас Вялікага Посту мы павінны навучыцца прысвяціць адпаведны чаc на малітву, як на асабістую, так і ў супольнасці, якая дае натхненне нашаму духоўнаму жыццю. Акрамя таго малітва не абазначае ізаляваць сябе ад свету і яго супярэчнасцяў, як на гары Табор хацеў зрабіць Пётр, але малітва вяртае нас на шлях,да дзеяння. “Хрысціянская жыццё - як я напісаў у пасланні на Вялікі пост 2013 г - гэта безупынны уваход на гару сустрэчы з Богам, каб зытым зыйсці прыносячы любоў і сілу, якія з яе нараджаюцца, каб служыць нашым братам і сёстрам з такой жа любоўю, як Бог” (нр.3).


Дарагія браты і сёстры, я адчуваю, што гэтае Слова Божае скіраванае асабліва да мяне, у гэтым моманце майго жыцця. Пан мяне кліча “падняцца на гару” , каб я яшчэ больш прысвяціў сябе малітве і роздумам. Але гэта не азначае пакінуць Касцёл, але наадварот, калі Бог кліча мяне да гэтага, то менавіта таму, каб я змог надалей служыць Яму з той самай адданасцю і любоў’ю, што я рабіў да гэтага часу, але ў спосаб больш падыходзячы да майго ўзросту і сіл. Папросім заступніцтва Панны Марыі: няхай Яна заўсёды дапамагае нам ўсім ісці за Панам, у малітве і ў здзяйснянні міласэрнасці.

Як заўсёды, пасля малітвы “Анёл Панскі”, Пантыфік звярнуўся да сабраных на плошчы св. Пятра пілігрымаў з кароткімі прамовамі на некалькіх мовах. Звяртаючыся да італьянскіх вернікаў Святы Айцец сказаў, што яму вядома, што на плошчу св. Пятра прыбылі шматлікія прадстаўнікі дыяцэзій, парафій,асацыяцый і рухаў, як таксама шматлікая моладзь, пажылыя людзі і сем’і. “Я дзякую вам за любоў і зразуменне, асабліва за малітвы ў гэтым асаблівым моманце як для мяне так і для Касцёла”, - сказаў Бэнэдыкт ХVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.