2013-02-23 13:06:21

Мітрапаліт Іларыён у “L’Osservatore Romano” пра Бэнэдыкта ХVI


RealAudioMP3 Мітрапаліт Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, назваў рашэнне Бэнэдыкта XVI пакінуць Пасад св. Пятра “актам вялікай адвагі і прыкладам пакоры”. Праваслаўны іерарх напісаў артыкул у ватыканскай газеце. У свеце, дзе многія людзі, якія не маюць улады імкнуцца яе здабыць, а тыя, хто яе мае, робяць усе, каб яе не страціць, рашэнне галавы самага вялікага хрысціянскага Касцёла ў свеце “рэзка кантрастуе з распаўсюджаным менталітэтам”, - заўважыў Мітрапаліт Іларыён. Бэнэдыкт XVI у гэтым рашэнні застаўся верным сваім маральным прынцыпам і адмовіўся ад кампрамісу, лічыць ён.

Праваслаўны іерарх адзначыў, што ў часы пантыфікату Бэнэдыкта ХVI наступіла паляпшэнне адносін паміж праваслаўнымі і католікамі, асабліва паміж Рыма-Каталіцкім Касцёлам і Рускай Праваслаўнай Царквой. “Папа добра ведае праваслаўе; яго любоў да традыцыі наблізіла яго да праваслаўя”, - падкрэсліў Мітрапаліт. Ён выказаў здагадку, што быццё тэолагам і мысляром аб выразных поглядах, якія ішлі насуперак дамінуючай культуры, магло перашкодзіць Папе ў выкананні яго функцыі. “Бэнэдыкт ХVI – гэта лагодны, разумеючы, з вялікай пакорай і мудрасцю, чалавек”, - адзначыў старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату у сваім артыкуле ў “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.