2013-02-23 12:44:47

Кс. Ламбардзі: час пакаяння для Касцёла


RealAudioMP3 Апошнія тыдні, звязаныя з сыходам Бэнэдыкта XVI, адзначаюцца ўзмацненнем ціску на Касцёл, заўважыў кс. Фэдэрыка Ламбардзі ў сваёй аўтарскай рубрыцы ў эфіры Ватыканскага радыё. Для гэтага выкарыстоўваюцца даўно вядомыя інструменты: паклёп, дэзінфармацыя, лабіраванне, адзначыў ён. Кіраўнік Залы Друку запэўніў, што “суддзямі” Касцёла з’яўляюцца людзі, якія маюць ў цэнтры сваіх зацікаўленняў перш за ўсё грошы, секс і ўладу. “Гэта тыя, хто прывык менавіта так вымяраць усю разнастайную рэчаіснасць і не здольны заўважыць нічога іншага, нават у Касцёле”, - адзначыў дырэктар Ватыканскага радыё. У выніку гэтага, Касцёл і многія яго члены прадстаўляюцца скажоным чынам.

“Але ўсё гэта не ў сілах змяніць паставу вернікаў і паўплываць на іх веру і надзею, з якой глядзяць на Пана, Які абяцаў быць назаўсёды са сваім Касцёлам”, - перакананы кс. Ламбардзі. Ён лічыць, што прыкладам для ўсіх можа служыць сам Бэнэдыкт XVI, які пажадаў прысвяціць малітву на распачацце Вялікага посту апошняму этапу свайго пантыфікату – шляху пакаяння і навяртання да пасхальнай радасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.