2013-02-23 10:27:45

Ватыканскі кардынал: новы Папа павінен умець слухаць і суперажываць


RealAudioMP3 Новы Папа павінен быць перш за ўсё сведкам веры, здольным слухаць і весці дыялог; павінен ведаць, як прынесці любоў і радасць у свет; быць у стане карыстацца вопытам сваіх супрацоўнікаў і прызначаць у Рымскую курыю персанал вышэйшага прафесійнага і духоўнага ўзроўню, лічыць кардынал Франчэска Кокапальмэрыа. Італьянская “La Repubblica” узяла інтэрв’ю ў старшыні Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў. Іерарх адзначыў, што кардыналы рыхтуюцца да канклаву вельмі адказна; “яны жывуць верай і спакоем у гэты час”, “ведаючы, што гэта гістарычны момант для Касцёла, асаблівая духоўная падзея. Усё іншае адыходзіць на другі план”.

“Канклаў, гэта не палітычная падзея, гэта, перш за ўсё, момант веры, калі выбіраецца асоба новага Папы, які будзе перш за ўсё сведкам веры”, - адзначыў італьянскі пурпурат. Быць сведкам веры, паводле яго, “гэта значыць быць асобай, якая мае асабісты і жывы кантакт з Панам Езусам”.

Кардынал Кокапальмэрыа спадзяецца, “што наступны Папа будзе мець глыбокія чалавечыя якасці, узбачаныя эмацыйнасцю”. “Я думаю пра Папу, які сапраўды ведае, як прынесці любоў і радасць усім, як прынесці мір. Маючага, у прыватнасці, дар слухаць і суперажываць праблемам людзей у іх радасцях і нягодах. У канчатковым рахунку, паўсюднага Пастыра, поўнага чалавечнасці, чуласці, слухання”, - падчумаваў ватыканскі кардынал.

Пурпурат выказаў меркаванне, што новы Пантыфік зоймецца рэформамі ў Рымскай курыі, дзе “павінны дзейнічаць высокакваліфікаваныя тэхнічна і духоўна” кадры, якія “змогуць рэальна дапамагчы Папе і прымяніць на практыцы яго аўтарытэтныя парады”. Яшчэ адным выклікам для новага Пантыфіка стануць адносіны са светам. “Думаю, што новы Папа будзе здольны пачуць тое добрае, што ёсць у сучасным свеце, нават па-за Касцёлам”, - сказаў кардынал Франчэска Кокапальмэрыа.







All the contents on this site are copyrighted ©.