2013-02-23 15:25:02

Бэнэдыкт ХVI прыняў Прэзідэнта Італіі


RealAudioMP3 23 лютага Бэнэдыкт ХVI сустрэўся апошні раз у якасці Пантыфіка з Прэзідэнтам Італіі Джорджыа Напалітана і яго жонкай. У паведамленні Залы Друку адзначаецца, што сустрэча прайшла ў асабліва сардэчнай і інтэнсіўнай атмасферы, улічваючы вялікую ўзаемную павагу і доўгае знаёмства паміж Святым Айцом і тальянскім палітыкам. Прэзідэнт Італіі выказаў Папе не толькі ўдзячнасць італьянскага народа за блізкасць да яго ў шматлікія ключавыя моманты, але таксама за яго рэлігійнае і маральнае навучанне. Бэнэдыкт ХVI са свайго боку падзякаваў Прэзідэнту і яго жонцы за іх сяброўства і перадаў найлепшыя пажаданні для італьянскага народа напярэдадні выбараў. Сустрэча працягвалася больш за паўгадзіны. Святы Айцец і Прэзідэнт абмяніліся падарункамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.