2013-02-22 14:04:39

Святы Пасад і Паўднёвы Судан усталявалі дыпламатычныя адносіны


RealAudioMP3 22 лютага Апостальская Сталіца і Рэпубліка Паўднёвы Судан, жадаючы развіваць адносіны ўзаемнага сяброўства, усталявалі дыпламатычныя адносіны на ўзроўні Апостальскай Нунцыятуры з боку Святога Пасаду і пасольства з боку Паўднёвага Судана. Такім чынам Апостальская Сталіца з сённяшняга дня падтрымлівае поўныя дыпламатычныя адносіны са 180 краінамі. Паўднёвы Судан, дзяржава ў цэнтральна-усходняй Афрыцы, атрымаў незалежнасць 9 ліпеня 2011 г. Сталіцай краіны з’яўляецца Джуба. На яго тэрыторыі на працягу 40 гадоў ішла грамадзянская вайна, якая закончылася мірнымі пагадненнямі ў 2005 г. Насельніцтва складае больш за 8 млн. чалавек, з якіх 60% вызнаюць хрысціянства, а 40% практыкуе трыдыцыйныя рэлігіі. Эканоміка Паўднёвага Судана з’яўляецца адной з самых слабых у свеце, нягледзячы на прысутнасць вялікіх сельскагаспадарчых і мінеральных рэсурсаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.