2013-02-22 13:07:07

Ватыканскі іерарх: сёння чалавек страціў сэнс святасці жыцця


RealAudioMP3 Сёння чалавек страціў сэнс святасці жыцця і ў ім няма больш месца для веры. Сучасны чалавек займаецца скарэй сабой і паляпшэннем гіпотэз сваёй годнасці, – лічыць біскуп Ігнасіа Караска дэ Паўла, старшыня Папскай акадэміі жыцця. З 21 лютага ў Рыме праходзіць генеральная асамблея гэтай дыкастэрыі. У інтэрв’ю сённяшняй “L’Osservatore Romano” іерарх адзначыў, што ўдзельнікі форуму хочуць размаўляць аб тым, як вярнуць чалавечаму жыццю такую важную яго складаючую, як святасць. “У канцэпцыі святасці знаходзіцца ўвесь сэнс хрысціянскай таямніцы”, - нагадаў біскуп. Паводле яго размова тут ідзе пра такія негатыўныя сацыяльныя феномены як: аборт і эўтаназія, генетычныя маніпуляцыі і насілле над жанчынамі і дзецьмі, маргіналізацыя слабых. Члены Папскай акадэміі жыцця абмяркуюць сітуацыю маладых людзей, будучыня якіх знаходзіцца ў небяспецы ў сувязі з адсутнасцю ў іх упэўненасці і надзеі на будучыню.

Палітыка некаторых краін па так званым кантролі за нараджальнасцю, паводле біскупа дэ Паўла, сведчыць аб тым, што, дзе няма веры, няма і канцэпцыі святасці жыцця, няма разумення таго, што жыццё не з’яўляецца ўласнасцю чалавека, а тым больш палітычных уладаў. Па словах іерарха, рабіць аборты – значыць забіваць будучыню краіны. “Гэта можа здарыцца і здараецца толькі тады, калі Бога адчужаюць з гарызонту чалавечага жыцця, калі няма пераканання ў тым, што жыццё святое, бо паходзіць ад Бога Створцы”, - перакананы старшыня Папскай акадэміі жыцця.








All the contents on this site are copyrighted ©.