2013-02-21 14:45:25

Кардынал не выключае абрання Папы з не-кардыналаў


RealAudioMP3 Кардыналы з Лацінскай Амерыкі выказваюцца на тэму абрання новага Пантыфіка. Так, на думку перуанскага пурпурата Хуана Луіса Чыпрыані, палітычныя і геаграфічныя фактары падчас выбараў Наступніка св. Пятра не будуць граць значнай ролі. Гэтыя крытэрыі падчас канклаву будуць “на ўзбочыне”, сказаў арцыбіскуп Лімы 21 лютага. Кардыналаў хвалююць персанальныя характэрыстыкі кандыдатаў, дадаў ён. Іерарх не выключае абрання Папы з не-кардыналаў: “Гэта было б незвычайным, але адстаўка Папы была таксама такой. Гэта не выключана”, - сказаў ён.

Іншы лацінаамерыканскі пурпурат, венесуэльскі кардынал Хорхе Уроса Савіна, на пытанне: ці пераемнік Бэнэдыкта XVI будзе, магчыма, выхадцам з Цэнтральнай ці Паўднёвай Амерыкі?, адказаў: “Спадзяюся, на гэты раз Лацінскую Амерыку можа сустрэць гэтая радасць, але мы пакідаем гэта Богу, які будзе кіраваць сэрцамі і розумамі кардыналаў падчас прыняцця імі рашэння”.







All the contents on this site are copyrighted ©.