2013-02-21 11:28:37

Арцыбіскуп Мюлер: вера і розум – полюсы адной рэальнасці


RealAudioMP3 “Для таго, каб думаць праз прызму веры, свет мае патрэбу у розуме, які б не заставаўся нямым перад абліччам боскага”, - лічыць арцыбіскуп Герхард Людвіг Мюлер, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння. Ён нагадаў аб неабходнасці пастаяннага ўзаемадзеяння паміж розумам і верай. Паводле яго, вера – гэта чын асабістых адносін з Богам, які адрозніваецца ад бачання рэчаў, што грунтуецца на навуковых дадзеных. Але, не гледзячы на гэта, вера не стаіць у супярэчнасці з навуковымі метадамі. “Вера і розум не выключаюць адно аднаго. Гэта два полюсы адной і той жа рэальнасці, якія ўзаемадапаўняюцца і робяць чалавека здольным вывучаць і пазнаваць асяроддзе, як стварэнне. Дзякуючы гэтаму чалавек, як стварэнне, становіцца здольным пазнаваць сябе і сваё жыццё”, - адзначыў арцыбіскуп Мюлер. Яго словы прыводзіць сённяшняя “L’Osservatore Romano”.

Іерарх спаслаўся на Бэнэдыкта XVI, які лічыць, што “заданнем пастыраў Касцёла з’яўляецца захаванне ў верніках імнення да пошуку праўды”. Трэба “пастаянна па-новаму заклікаць розум станавіцца на пошук сапраўднага, прыгожага, на пошук Бога, і на гэтым шляху (...) разумець Езуса Хрыста, як Святло, якое асвятляе гісторыю і дапамагае знайсці шлях да будучыні”, - лічыць арцыбіскуп Мюлер.








All the contents on this site are copyrighted ©.