2013-02-20 14:52:59

Папа разважае магчымасць унясення дапаўненняў у дакумент аб канклавах


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI разважае аб тым, каб у бліжэйшыя дні апублікаваць дакумент, які ўнясе дапаўненні ў Апостальскую канстытуцыю аб канклавах. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі падчас сустрэчы з журналістамі 20 лютага. Ён адзначыў, што, магчыма, такі дакумент з’явіцца ў форме “Motu proprio”. Святар падкрэсліў, што не ведае, ці палічыць Папа неабходным закрануць пытанні, якія датычаць тэрмінаў пачатку канклаву. Паводле яго, гаворка можа ісці пра ўдакладненні, якія будуць унесены з мэтай стварэння поўнай адпаведнасці паміж Апостальскай канстытуцыяй “Universi Dominici gregis” і іншым дакументам аб канклавах пад назвай “Ordo Rituum Conclavis”. У любым выпадку, “гэта пытанне залежыць ад ацэнкі Папы”, - сказаў святар. Прадстаўнік Святога Пасаду яшчэ раз падкрэсліў, што з’яўленне дакументу застаецца пад пытаннем







All the contents on this site are copyrighted ©.