2013-02-20 16:01:09

Кардынал Махоні павінен вырашыць сам, ці ўдзельнічаць у канклаве


RealAudioMP3 Біскуп Чарльз Шыклуна, былы прамотар справядлівасці ў Кангрэгацыі Веравучэння, пракаментаваў справу арцыбіскупа Лос-Анжэлеса, кардынала Роджэра Махоні, які не здолеў у сваёй архідыяцэзіі правільна вырашыць сітуацыю са святарамі, замяшанымі ў педафіліі. У амерыканскай прэсе ў сувязі з гэтым паўстала кампанія крытыкі у бок пурпурата, а радыкальныя колы заклікаюць да недапушчэння яго ўдзелу ў будучым канклаве.

Як сцвярджае біскуп Шыклуна, “кардынал вельмі сціплы, ён не змог правільна ацаніць сітуацыі з выпадкамі педафіліі ў сваёй дыяцзіі. Дапаможны біскуп дыяцэзіі Мальта адзначыў, што кардынал зрабіў цэлы шэраг вялікіх памылак, у тым ліку, такую, як публікацыя імёнаў усіх святароў, якіх яшчэ толькі падазравалі ў сексуальных злоўжываннях, прычым, уключыў нават уласнае імя. Аднак, былы прамотар справядлівасці лічыць, што за гэта нельга лінчаваць кардынала, які ўжо адхілены ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй. Удзельнічаць ці не ўдзельнічаць у канклаве – ён павінен вырашыць сам-насам са сваім сумленнем, перакананы біскуп Шыклуна.








All the contents on this site are copyrighted ©.