2013-02-19 11:34:33

Святы Пасад абверг чуткі пра суму пенсіі Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 Святы Пасад абверг чуткі пра тое, што папа Бэнэдыкт XVI у будучыні будзе атрымліваць пенсію ў памеры 2500 еўра. Гэта паведамленне заснавана на здагадцы аб тым, што Бэнэдыкт XVI атрымае статус Біскупа Рыма на пенсіі і адпаведнае гэтаму становішчу ўтрыманне. Гэта сітуацыя не мае нічога супольнага з Папам, заявіў намеснік кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы Чыра Бэнэдэцціні 18 лютага. Ён назваў гэтыя здагадкі “смешнымі”. “Не існуе ніякіх сумневаў, што Ватыкан будзе клапаціцца пра Папу”, - сказаў Бэнэдэцціні. Аднак форма, у якой будзе прадастаўляцца ўтрыманне, застаецца пакуль у ліку многіх іншых яшчэ не вырашаных да канца пытанняў. Не гледзячы на гэта, ужо дакладна вядома, што Бэнэдыкт XVI будзе забяспечаны ўсім неабходным. Сітуацыя беспрэцэдэнтная, але не існуе “ніякай падставы да неспакою”. Адной з крыніц даходу Бэнэдыкта XVI стануць у тым ліку і ганарары і працэнт ад продажу напісаных ім кніг,паведаміў намеснік кіраўніка Залы Друку.







All the contents on this site are copyrighted ©.