2013-02-19 14:55:19

Бэнэдыкт XVI – супрацоўнік праўды


RealAudioMP3 Ад самага пачатку свайго пантыфікату Бэнэдыкт XVI надаваў вялікае значэнне важнасці сведчання праўды. Сваю адданасць праўдзе ён выразіў яшчэ у далёкім 1977 г., калі атрымаўшы біскупскую сакру, абраў у якасці дэвізу словы “Cooperatores Veritatis” (Супрацоўнік праўды). Паводле Папы, існуе толькі адно галоўнае вымярэнне праўды – Езус Хрыстус. Менавіта ён “дае нам крытэрыі, каб адрозніваць праўдзівае ад фальшывага, падман ад праўды”. “Канешне, не мы валодаем праўдай, але праўда валодае намі: Хрыстус, які з’яўляецца праўдай, узяў нас за руку, і на шляху нашага гарачага пошуку пазнання мы ведаем, што Ён моцна нас трымае. Падтрымка Хрыста, робіць нас свабоднымі і адначасова упэўненымі”, - казаў Пантыфік у прамове да членаў Рымскай курыі 21 снежня 2012 г. Паводле Папы, праўда – гэта Асоба, Езус Хрыстус. У сваёй першай энцыкліцы “Deus caritas est” ён напісаў, што хрысціянства, гэта “не этычны выбар ці вялікая ідэя”, але менавіта “сустрэча” з гэтай Асобай. Акрамя таго, чым сапраўдней гэтай сустрэча, тым больш мы становімся здольнымі прымаць пераслед і ахвяру. “Хто ўдзельнічае ў місіі Хрыста павінен безумоўна прымаць няшчасці, сутыкненні і пакуты, таму што сутыкаецца з супрацівам і сіламі гэтага свету”, - казаў Бэнэдыкт XVI.

Іншы аспект, на які звяртаў увагу Папа – неразрыўнасць праўды і любові. “Без праўды любоў заканчваецца сентыментальнасцю”, - напісаў ён у сваёй энцыкліцы “Caritas in veritate”. Бэнэдыкт XVI назваў і шлях па якім трэба ісці, каб дасягнуць праўды – гэта вера.








All the contents on this site are copyrighted ©.