2013-02-19 12:09:42

Бэнэдыкт XVI рэагаваў на выпадкі сексуальных злоўжыванняў смела і рашуча


RealAudioMP3 Сваё захапленне паставай Бэнэдыкта XVI адносна вырашэння праблемы сексуальных злоўжыванняў у Касцёле выказаў былы прамотар справядлівасці ў Кангрэгацыі Веравучэння біскуп Чарльз Шыклуна. Цяперашні дапаможны біскуп дыяцэзіі Мальта заявіў, што Папа дзейнічаў у сітуацыі скандалу апошніх гадоў “смела і рашуча”. Ужо як прэфект Кангрэгацыі Веравучэння кардынал Ёзаф Ратцынгер значна паспрыяў з’яўленню інструкцый для дзейнасці сваёй дыкастэрыі, якія сталі “адэкватным адказам” на сексуальныя злоўжыванні. Акрамя таго, праз некалькі тыдняў пасля свайго ўзыходу на Пасад св. Пятра Бэнэдыкт XVI папрасіў Кангрэгацыю адаптаваць і інтэграваць гэтыя правілы ў агульнае заканадаўства Касцёла, што і адбылося ў 2010 г. Будучы Пантыфікам, ён працягваў уважліва сачыць за працамі Кангрэгацыі Веравучэння, таму кардынал Уільям Левада, пераемнік кардынала Ратцынгера на пасадзе прэфекта, абмяркоўваў з ім самыя сур’ёзныя злачынствы. “Папа Бэнэдыкт XVI заўсёды даваў па гэтых выпадках вельмі дакладныя і выразныя інструкцыі”, - прызнаўся былы супрацоўнік Кангрэгацыі Веравучэння.







All the contents on this site are copyrighted ©.