2013-02-19 14:02:45

Апошні звон з гербам Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 Для Папскай фабрыкі званоў “Marinelli” у паўднёваітальянскім Аньёнэ навіна аб сыходзе Бэнэдыкта XVI стала нечаканасцю. Апошні звон з гербам кіруючага Папы не будзе ўрачыста прадстаўлены яму, як планавалася, 24 красавіка, але перададзены Пантыфіку ў прыватнай форме, паведамляе італьянская газета “Il Messaggero”. Звон, які гучыць у тоне А і мае дыяметр 43 сантыметры, быў падарункам некалькіх паўночнаітальянскіх дыяцэзій Бэнэдыкту XVI у Год веры. Цяпер, магчыма, ён будзе выкарыстоўвацца ў папскай летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа. Па краях звону высечаны надпіс: “Свет патрабуе людзей, якія гавораць з Богам, каб магчы казаць пра Бога”.







All the contents on this site are copyrighted ©.