2013-02-17 15:22:26

Прадстаўнік Святога Пасаду заклікаў ААН бараніць інстытут сям’і


RealAudioMP3 16 лютага арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай рады па справах сям’і, выступіў з прамовай у сядзібе ААН. Іерарх быў запрошаны на пасяджэнне гэтай міжнароднай арганізацыі з нагоды 30-годдзя Хартыі правоў сям’і і 20-годдзя Міжнароднага года сям’і. Разам з ім у пасяджэнні прымаў удзел арцыбіскуп Фрэнсіс Чулікат, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН. Звяртаючыся да прадстаўнікоў краін-членаў гэтай арганізацыі, арцыбіскуп Палья адзначыў, што ў свеце існуюць спробы знішчыць сям’ю, прадставіць яе як перажытак мінулага, перашкоду для вызвалення індывідуўма і будавання свабоднага грамадства. Аднак іерарх падкрэсліў, што сям’я, сёння займае адно з самых галоўных месцаў у сэрцы народаў свету, нягледзячы на шматлікія напады, якім падвяргаецца. “Важнае дабро, якога б не хапала ўсім членам сям’і, знаходзіцца пад пагрозай”, - сказаў ён. Адначасова прадстаўнік Апостальскай Сталіцы расказаў, што натуральныя сем’і спрыяюць салідарнасці паміж пакаленнямі, нашмат больш чым усе іншыя формы супольнага жыцця. Акрамя таго, “дзеці, якія жывуць са сваімі бацькамі маюць лепшае фізічнае і псіхічнае здароўе, а таксама адчучваюць больш даверу і надзеі да жыцця”.








All the contents on this site are copyrighted ©.