2013-02-17 12:58:12

Ватыканскі іерарх аб укладзе Папы ў дыялог з сучаснай культурай


RealAudioMP3 Кардынал Равазі расказаў якім быў пантыфікат Бэнэдыкта XVI для культуры – сферы дзейнасці дыкастэрыі, якую ён узначальвае. На думку іерарха, гэта развіццё дыялога з няверуючымі, мастацтвам і навукай. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё кардынал Равазі адзначыў, што менавіта па волі Папы ўзнікла ініцыятыва “Падворак язычнікаў”, у рамках якой у розных еўрапейскіх гарадах праходзяць сустрэчы паміж веруючымі і няверуючымі людзьмі і абмяркоўваюцца супольныя каштоўнасці і патрэба ў духоўнасці. Другім аспектам кардынал назваў вялікую любоў Бэнэдыкта XVI да мастацтва. Ён адзначыў, што за амаль 8 гадоў адбылося вельмі шмат культурных падзей, якія паказваюць, што “Касцёл хоча вярнуцца да велічы дыялога з прыгожым, а не толькі праўдзівым”. Нарэшце трэцім аспектам пантыфіката Бэнэдыкта XVI кардынал Равазі назваў спрыянне дыялогу паміж верай і розума – тэмы асабліва блізкай Святому Айцу.








All the contents on this site are copyrighted ©.