2013-02-17 13:47:21

Ватыкан: пачынаецца час духоўных практыкаванняў


RealAudioMP3 17 лютага ў капліцы “Redemptoris Mater” Апостальскага палацу ў Ватыкане, пачнуцца велікапостныя рэкалекцыі для членаў Рымскай курыі – бліжэйшых супрацоўнікаў Бэнэдыта XVI. У іх прыме ўдзел і сам Папа. Тэма духоўных практыкаванняў, якія будуць працягвацца да 23 лютага, гучыць: “Мастацтва малітвы, мастацтва веры. Аблічча Бога і аблічча чалавека ў малітвах псальмаў”. Праводзіць іх будзе старшыня Папскай рады па культуры кардынал Джанфранка Равазі. У перыяд духоўных практыкаванняў не будуць адбывацца аўдыенцыі і сустрэчы, якія звычайна праводзіць Папа.

У праграме рэкалекцый прадугледжаны 17 сустрэч – штодзённая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, малітва нешпараў, медытацыі і разважанні. У першы дзень практыкаванняў Папа і яго бліжэйшыя супрацоўнікі пачалі разважаць над тым, як прадстаўлена ў малітвах псальмаў аблічча Бога. Тэма сённяшняй медытацыі: “Дышаць, думаць, змагацца, любіць – дзейнікі малітвы”. З 20 лютага, у цэнтры ўвагі ўдзельнікаў духоўных практыкаванняў будзе, апісанае ў псальмах, аблічча чалавека.








All the contents on this site are copyrighted ©.