2013-02-17 10:49:38

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прэм’ер-міністрам Італіі


RealAudioMP3 Вечарам 16 лютага Бэнэдыкт XVI сустрэўся са старшынёй Савета Міністраў Італіі Марыё Монці. Сустрэча прайшла ў вельмі “сардэчнай і цёплай атмасферы”, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Падчас яе Папа і палітык абмяняліся падарункамі і правялі кароткую прыватную размову. Марыё Монці яшчэ раз выразіў Бэнэдыкту XVI павагу і ўдзячнасць італьянскага народу, за яго “найвышэшай рэлігійнае і маральнае навучанне”, а таксама за вялікую ўвагу, з якой Папа сочыць за праблемамі і спадзяваннямі Італіі і ўсёй Еўропы.








All the contents on this site are copyrighted ©.