2013-02-16 13:46:45

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Гватэмалы


RealAudioMP3 16 лютага Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Гватэмалы Отта Фернанда Перэcа Маліна. Пасля сустрэчы са Святым Айцом палітыка прыняў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ, якога суправаджаў сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці. Удзельнікі сустрэчы выразілі ўзаемную “задаволенасць сардэчнымі адносінамі, якія існуюць паміж Апостальскай Сталіцай і гватэмальскай дзяржавай”. “Высокая ацэнка была дадзена ўкладу Касцёла ў развіццё краіны, асабліва ў сферы адукацыі, спрыянні чалавечым і духоўным каштоўнасцям, сацыяльнай і дабрачыннай дзейнасці, між іншым падчас землятрусу, ад якога пацярпела насельніцтва”, – гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Бакі пагадзіліся адносна неабходнасці “працягваць супрацоўніцтва дзеля вырашэння сацыяльнай драмы”, звязанай з беднасцю, гандлем наркотыкамі, дзейнасцю арганізаванай злачыннасці і эміргацыяй. Акрамя таго, падчас сустрэч падкрэслівалася важнасць абароны чалавечага жыцця ад моманту зачацця.








All the contents on this site are copyrighted ©.