2013-02-16 12:34:48

Папа абнавіў спіс кардыналаў адказных за Ватыканскі банк


RealAudioMP3 16 лютага Бэнэдыкт XVI зацвердзіў новы склад кардынальскай камісіі, якая здзяйсняе нагляд за Інстытутам рэлігійных спраў – установай больш вядомай як Ватыканскі банк. Паводле рашэння Святога Айца, на працягу бліжэйшых пяці гадоў Камісію будзе ўзначальваць кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. У яе склад увайшлі: старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, французскі кардынал Жан Луі Таран, арцыбіскуп Сан-Паўлу, бразільскі кардынал Адзіла Шэрэр, арцыбіскуп Ранчы, індыйскі кардынал Тэлесфор Топа і старшыня Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы, італьянскі кардынал Даменіка Кальканьё. Апошні змяніў у складзе Камісіі кардынала Аціліа Нікора, старшыню Бюро фінансавай інфармацыi.







All the contents on this site are copyrighted ©.