2013-02-16 15:01:18

Ватыканскі кардынал аб ролі Бэнэдыкта ХVІ у барацьбе за жыццё


RealAudioMP3 Біяпалітыка павінна грунтавацца на біяэтыкі. Менавіта за гэта змагаецца на працягу ўсяго свайго служэння ў Касцёле Бэнэдыкт ХVІ. Так, нават дакумент Кангрэгацыі Веравучэння, на тэму годнасці ненароджанай асобы і пракрэацыі “Donum vitae” з 1987 г. атрымаў неафіцыйную назву “інструкцыі Ратцынгера”, - распавёў сённяшняй “Avvenire” былы старшыня Папскай акадэміі жыцця кардынал Эліа Сгрэчча. Іерарх нагадаў, што менавіта гэты дакумент упершыню ўзняў праблематыку эмбрыёна як чалавечай асобы і эксперыментаў над ім, штучнага апладнення і кланавання. У ім была падкрэслена антрапалагічная годнасць эмбрыёна і яго недатыкальнасць. Кардынал Сгрэчча сцвярджае, што цяперашні Папа заўсёды быў бліжэйшым паплечнікам Яна Паўла ІІ у барацьбе за жыццё.

Іерарх звярнуў увагу на актуальнасць энцыклікі Бэнэдыкта XVI “Caritas in veritate”, дзе гаворыццца ў тым ліку пра неабходнасць барацьбы з тэндэнцыяй уплыву сусветных інстытутаў улады на памяншэнне нараджальнасці, хоць усім вядома, што “эканамічнае і сацыяльнае развіццё залежыць перш за ўсё ад чалавечага капіталу”. “І мы сапраўды бачым, што сённяшні крызіс не столькі эканамічны, колькі маральны”, - падкрэсліў былы старшыня Папскай акадэміі жыцця, кажучы аб намаганнях Бэнэдыкта ХVІ па прызнанні міжнароднымі інстытутамі таго, што асновай біяпалітыкі павінна быць біяэтыка.








All the contents on this site are copyrighted ©.