2013-02-15 12:39:23

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Румыніі


RealAudioMP3 15 лютага Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Румыніі Траяна Басэску, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіа Бэртонэ і сакратаром па адносінах з дзяржавамі арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці. У ходзе перамоваў, якія, паводле Залы Друку Апостальскай Сталіцы “прайшлі ў сардэчнай атмасферы”, былі абмеркаваны добрыя адносіны паміж Румыніяй і Апостальскай Сталіцай. Асабліва, было падкрэслена плённае супрацоўніцтва на еўрапейскім узроўні дзеля захавання супольных каштоўнасцяў. Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы засяродзіліся на некаторых перспектывах сапрацоўніцтва паміж Каталіцкім Касцёлам і румынскай дзяржавай ў адыкацыйнай сферы.
Між іншым былі закрануты некаторыя адкрытыя пытанні адносна каталіцкіх супольнасцяў у Румыніі і плённага ўкладу Каталіцкага Касцёла ў інтэграцыю румынскіх супольнасцяў за мяжой.








All the contents on this site are copyrighted ©.