2013-02-15 14:30:01

Кс. Ламбардзі: усе кнігі Папы не змесцяцца ў яго новым доме


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі выказаў сумнівы адносна таго, што ўся прыватная бібліятэка Бэнэдыкта XVI зможа памясціца ў манастыры, у які Папа пераедзе пасля заканэння служэння на пасадзе св. Пятра. Аб гэтым кіраўнік Залы Друку расказаў падчас брыфінгу з журналістамі, якія прайшоў 15 лютага ў Ватыкане. Большасць пытанняў супрацоўнікаў СМІ тычылася прызначанага Камісіяй кардыналаў новага кіраўніка Ватыканскага банку. Кс. Ламбардзі адзначыў, што Эрнст фон Фрэйберг быў выбраны з больш чым 40 кандыдатаў. Цяпер ён будзе працаваць у Ватыкане прыкладна тры дні ў тыдзень, якіх паводле кс. Ламбардзі, “цалкам дастаткова, каб годна выконваць гэта служэнне”. Рональд Шмітц, які з мая 2012 г. часова выконваў абавязкі кіраўніка Ватыканскага банка, застанецца на пасадзе віцэстаршыні гэтай установы.








All the contents on this site are copyrighted ©.