2013-02-15 13:18:31

Кардыналы прызначылі новага кіраўніка Ватыканскага банка


RealAudioMP3 15 лютага Камісія кардыналаў, якая апякуецца Інстытутам рэлігійных спраў, больш вядомым, як Ватыканскі банк, прызначыла новага старшыню гэтай фінансавай установы. Ім стаў нямецкі адвакат і фінансіст, член Мальтыйскага ордэна Эрнст фон Фрэйберг. Новы кіраўнік Інстытута рэлігійных спраў нарадзіўся ў 1958 г. Вывучаў права ва універсітэтах Мюнхена і Бона. Ён жанаты і з’яўляецца адным з кіраўнікоў Асацыяцыі пілігрымак у Лурд Берлінскай архідыяцэзіі. Як адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апотальскай Сталіцы, рашэнне аб яго прызначэнні было прынята ў выніку ўважлівага разгляду і кансультацый, якія праводзіла Калегія Кардыналаў пры падтрымцы Назіральнай рады. Гаворка ідзе пра працэс, які адбываўся на працягу некалькіх месяцаў і дазволіў ацаніць многія бакі высокага прафесійнага і маральнага ўзроўню новага кіраўніка. Адзначаецца таксама, што кардыналы звярталіся за дапамогай да незалежнага міжнароднага агенцтва – лідэра ў сферы падбору кандыдатаў для кіравання вялікімі ўстановамі. “Святы Айцец, які ўважліва назіраў за працэсам выбару новага старшыні Назіральнай рады Інстытута рэлігійны спраў, выразіў сваю поўную згоду з рашэннем Камісіі Кардыналаў”, - гаворыцца ў апублікаваным паведамленні.








All the contents on this site are copyrighted ©.