2013-02-14 12:34:23

Папская рада жадае, каб моладзь назірала за сацыяльнай справядлівасцю


RealAudioMP3 Папская рада па справах свецкіх запрасіла на сустрэчу 100 маладых людзей з усяго свету, каб стварыць Цэнтр каталіцкай моладзі па назіранні за сацыяльнай справядлівасцю. З некалькіх тысяч кандыдатаў, у тым ліку з дапамогай сацыяльных сетак, былі выбраны асобы ад 20 да 30 гадоў з розных кантынентаў. Маніторынг меў на мэце сабраць найбольш бліскучыя розумы, здольныя ўзяць на сябе адказнасць пастаяннага дыялогу з Касцёлам, і такім чынам асягнуць абнаўленне грамадстваў праз Евангелле.

Падчас міжнароднай сустрэчы, якая пройдзе ў рымскім Латэранскім універсітэце з 20 па 24 сакавіка 2013 г., будзе створана віртуальная платформа, на якой моладзь з цэлага свету зможа дзяліцца ідэямі. Лепшыя з іх будуць пераўтварацца ў канкрэтныя праекты. На рымскім форуме абмяркуюць тэмы сям’і, грамадскай ролі вернікаў і беднасці сучаснай моладзі. У ім, апрача маладых людзей, прымуць удзел іерархі, навукоўцы і палітычныя дзеячы з некалькіх краін.








All the contents on this site are copyrighted ©.