2013-02-14 14:40:22

Кс. Ламбардзі: пасля адстаўкі імя Бэнэдыкт XVI у Папы застанецца


RealAudioMP3 Кіраўнік Залы Друку правёў 14 лютага брыфінг, на якім адказаў на пытанні, якія ўвесь час паўстаюць у сувязі з сітуацыяй у Апостальскай Сталіцы. Кс. Фэдэрыка Ламбардзі паведаміў, што Бэнэдыкт XVI пасля заканчэння свайго прабывання на Пасадзе св. Пятра, 28 лютага, накіруецца спачатку ў летнюю рэзідэнцыю ў Кастэль Гандольфа. Пасля заканчэння свайго прабывання там, ён вернецца ў Ватыкан і паселіцца ў кляштары “Mater Ecclesia”. Бэнэдыкта XVI пастаянна будзе суправаджаць яго асабісты сакратар арцыбіскуп Георг Генсвайн. Пасля 28 лютага апошні заставіць за сабой абавязкі прэфекта Папскага дому. Бяспеку Святога Айца пасля адстаўкі будзе гарантаваць Ватыканская жандармерыя.

Паводле кс. Ламбардзі, да сённяшняга дня няма згоды адносна таго, які тытул будзе ўжывацца адносна Пантыфіка пасля яго адстаўкі, адно ясна, ніхто не можа забраць у яго права насіць імя Бэнэдыкт XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.