Будучая рэзідэнцыя Бэнэдыкта XVI – былы дом садоўніка
Жыллём Бэнэдыкта XVI
пасля яго адстаўкі стане кляштар “Mater Ecclesiae” (Маці Касцёла). Сваю будучую рэзідэнцыю
Папа назіраў раней падчас шпацыраў па схіле Ватыканскага ўзгорку. Ён меў звычай рабіць
гэта ў другой палове дня, выходзячы на свежае паветра, каб памаліцца на ружанцы. Кляштар
размешчаны ў Ватыканскіх садах, у іх ціхім кутку. У 1992 г. былы дом садоўніка па
загадзе Яна Паўла ІІ быў перабудаваны ў кляштар для кляўзуровых сясцёр, якія вялі
безупынную малітву за Папу і Касцёл. Апошняя група законніц з’ехала адсюль восенню
2012 г., а ўжо пачынаючы з зімы пачалася рэканструкцыя будынку, жылой плошчай ў 450
квадратных метраў.
Гэта не элітнае жыллё: “новы дом Папы абыдзецца вельмі танна”,
паведаміў кс. Федэрыка Ламбардзі. “Пантыфік паказаў на працягу апошніх гадоў, што
ў яго няма ніякіх вытанчаных патрабаванняў”, - дадаў кіраўнік Залы Друку.