2013-02-13 15:11:11

Кс. Ламбардзі аб апошніх мерапрыемствах Бэнэдыкта XVI і яго імені пасля адстаўкі


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі паведаміў, што 27 лютага адбудзецца апошняя агульная аўдыенцыя з удзелам папы Бэнэдыкта XVI, яна стане своеасаблівым развітаннем Пантыфіка з вернікамі перад яго сыходам з Пасаду св. Пятра. 28 лютага, у апошні дзень пантыфікату, у 11.00, адыходзячы Пантыфік сустрэнецца ў Ватыкане з Калегіяй кардыналаў. Спатканне стане для яго завяршальным у якасці Наступніка св. Пятра. Кіраўнік Залы Друку паведаміў, што Папа яшчэ не вырашыў, якое імя будзе выкарыстоўваць пасля сваёй адстаўкі. “Ён разважае над гэтым і на гэту тэму будзе кансультавацца з наступным Папам”, - дадаў кс. Ламбардзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.