2013-02-13 11:44:11

Епіскапат Беларусі выказаў падтрымку Бэнэдыкту XVI


RealAudioMP3 Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі выказала падтрымку і салідарнасць са Святым Айцом у сувязі з яго сыходам са служэння Біскупа Рыма. “Просім Вашу Святасць прыняць найсардэчнейшыя выразы разумення, салідарнасці і сыноўскай любові ад каталіцкіх біскупаў Беларусі, духавенства і люду вернага нашай краіны”, - гаворыцца ў лісце епіскапата. Іерарахі запэўніваюць Бэнэдыкта XVI у сваёй “духоўнай блізкасці” і моляцца, каб Бог адарыў яго “здароўем і ўсялякімі іншымі ласкамі”, дзеля дабра самаго Пантыфіка, Хрыстовага Касцёла і ўсяго свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.