2013-02-12 10:34:13

Мітрапаліт Іларыён: традыцыяналізм і кансерватызм Бэнэдыкта XVI шануюць мільёны хрысціян


RealAudioMP3 Высокі прадстаўнік Рускай Праваслаўнай Царквы пракаментаваў сыход на спачын папы Бэнэдыкта XVI. Мітрапаліт Іларыён адзначыў, што “пасада Рымскага Пантыфіка, як і пасада усякага прадстаяцеля Царквы, прадугледжвае актыўную працу. Гэта не цырыманіяльны пост. Калі ўзрост і здароўе аказваюцца перашкодай для эфектыўнай працы, прадстаяцель Царквы можа прыняць рашэнне аб сыходзе на спачын”. Кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў выказаў меркаванне, што, магчыма, выклікі, з якімі у апошнія гады сутыкнуўся Каталіцкі Касцёл, “што патрабуюць новых імпульсаў, выходзячых ад Рымскага Пасаду”, “заахвоцілі Папу саступіць месца больш маладому і дынамічнаму іерарху”. “Рашэнне папы Бэнэдыкта XVI пакінуць свой пост у сітуацыі, якая склалася, можна расцаніць як акт асабістай мужнасці і пакоры”, - лічыць Мітрапаліт Іларыён.

Высокі праваслаўны іерарх падзякаваў Бэнэдыкту XVI “за разуменне праблем, якія перашкаджаюць поўнай нармалізацыі адносін паміж праваслаўнымі і каталікамі, асабліва ў такіх рэгіёнах, як Заходняя Украіна”. “Ён буйны багаслоў, добра ведае традыцыю Праваслаўнай Царквы, пры гэтым ён валодае той адчувальнасцю, якая дазваляе яму будаваць адносіны з Праваслаўнымі Цэрквамі на належным узроўні”, - адзначыў Мітрапаліт. “У сродках масавай інфармацыі пастаянна лаюць за традыцыяналізм і кансерватызм, але менавіта гэтыя якасці шануюць у ім мільёны хрысціян – як католікаў, так і не-католікаў: тых, хто імкнецца да захавання традыцыйных хрысціянскіх духоўна-маральных каштоўнасцяў”, - дадаў ён.

Кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў выказаў спадзяванне, што пераемнік Бэнэдыкта XVI “працягне ісці тым жа шляхам”, а “адносіны паміж праваслаўнымі і католікамі будуць і далей паступальна развівацца для агульнага дабра ўсяго хрысціянскага свету”.







All the contents on this site are copyrighted ©.