2013-02-12 15:39:09

Журналістка, якая першая паведаміла аб рашэнні Папы


RealAudioMP3 Першай сярод журналістаў навіну аб адмаўленні Бэнэдыкта XVI ад Пасаду св. Пятра перадала свету журналістка італьянскага агенцтва “Ansa”, ватыканіст Джаванна Кіры. Яна паведамліла аб важным рашэнні Бэнэдыкта XVI 11 лютага ўжо ў 11.46, праз некалькі хвілін пасля звароту Пантыфіка да кардыналаў. Журналістка знаходзілася ў зале, дзе праходзіла звычайная кансісторыя. Складанасць перадачы дадзенай інфармацыі заключалася ў тым, што Пантыфік прамаўляў на лацінскай мове. Яна расказала, што напачатку кансісторыі Папа разам з прысутнымі кардыналамі, прачытаў спецыяльны тэкст, прысвечаны тром будучым святым. Пасля гэтага Святы Айцец урачыстым тонам пачаў чытаць прамову на лацінскай мове. “Я зразумела, што ён адмаўляецца, але не магла ў гэта паверыць”, - адзначыла журналістка. Многія прысутныя на кансісторыі журналісты не рызыкнулі даць навіну у сувязі з небяспекай недакладна перадаць словы Папы. У гэтым выпадку веданне лацінскай мовы Джаваннай Кіры аказалася вызначальным.








All the contents on this site are copyrighted ©.