2013-02-12 14:53:00

Брат Бэнэдыкта XVI: я ведаў, што ён пакіне Пасад св. Пятра


RealAudioMP3 Кс. Георг Ратцынгер, родны брат Бэнэдыкта XVI, прызнаўся, што даўно заўважыў, што Пантыфіку ўжо не хапае сіл і ўпэўненасці “ісці наперад”. Яго словы прыводзіць італьянская “La Stampa”. Святар прызнаўся, што даўно быў упэўнены, што гэты момант выбару ў жыцці брата наступіць і ён павінен прыняць рашэнне сам. Кс. Ратцынгер адзначыў, што асабіста ён не меў ніякага ўплыву на рашэнне Бэнэдыкта XVI сысці ў адстаўку. У Папы ўжо не было той энергіі і матывацыі, якія ён заўсёды лічыў абавязковымі і небходнымі. Паводле святара, падчас свайго знаходжання на Пасадзе св. Пятра Бэнэдыкт XVI “зрабіў усё, што мог”. Восем гадоў яго пантыфікату былі благаслаўленнем для Касцёла, лічыць кс. Георг Ратцынгер. Ён абверг чуткі, што Папа можа вярнуцца ў Баварыю.








All the contents on this site are copyrighted ©.