Дэкан Калегіі кардыналаў выказаў зразуменне адносна рашэння Папа
Кардынал Анджэла Садана
заявіў ад імя Калегіі кардыналаў аб зразуменні рашэння Бэнэдыкта XVI. Ён заявіў, што
кардыналы ў гэты дзень бліжэй да Пантыфіка, чым былі на працягу васьмі гадоў яго пантыфікату.
Іерарх узгадаў 19 красавіка 2005 г., калі адбыўся выбар кардынала Ратцынгера на Пасад
св. Пятра і яго слова “так”, у выніку чаго ён стаў 265 Папам у гісторыі Касцёла. Кардынал
Садана адзначыў, што шматлікія пастыры і вернікі з асаблівай увагай будуць слухаць
голас Бэнэдыкта XVI у апошнія дні перад заканчэннем яго служэння. “Ваша місія, аднак,
будзе працягвацца. (...) Як вядома, зоркі на небе заўсёды працягваюць свяціць і так
заўсёды будзе ззяць паміж намі зорка Вашага пантыфікату”, - сказаў Кардынал Анджэла
Садана, дэкан Калегіі кардыналаў, пасля пачутага паведамлення аб адмове Бэнэдыкта
XVI ад папскага служэння.