Ці мае пакаленне 2.0
пакліканне? Такім пытаннем задаецца Канферэнцыя Біскупаў Францыі і Нацыянальная служба
евангелізацыі моладзі. Імі было праведзена сацыялагічнае даследванне з нагоды 50-й
гадавіны Сусветнага дня малітвы аб пакліканнях, які будзе адзначацца 21 красавіка.
Вынікі даследвання вызываюць трывогу. Яны, па-ранейшаму сведчаць аб памяньшэнні колькасці
пакліканняў да святарства і законнага жыцця сярод моладзі. Калі ў 2011 г. кандыдатаў
да святарства было 710, то ў 2012 г. – 691 чалавек. А калі параўноўваць з 2000 г.
то, колькасць семінарыстаў паменьшылася амаль на 200 чалавек. Тое самае тычыцца і
колькасці паступіўшых на першыя курсы семінарый – яна паменьшылася з 133 да 127 чалавек.
Акрамя таго, французскія біскупы звяртаюць увагу на феномен старэння святароў.
На сённяшні дзень у Францыі каля паловы ўсіх святароў старэйшыя за 75 гадоў. Яшчэ
адным трывожным фактам з’яўляецца аддаленне моладзі ад жыцця верай. Ва ўсёй Францыі
нядзельную св. Імшу наведвае толькі 1% маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў.
Паводле
адказных за пакліканні пры французскім епіскапаце, у сённяшнім секулярызаваным грамадстве
вельмі складана адказаць на пакліканне да святарства. “Гэты жэст патрабуе моцы і рашучасці”,
адзначыла кіраўніца Нацыянальнай службы евангелізацыі моладзі с. Наталі Бекуа. Яна
ўказала на цяжкасці з прыняццем рашэнняў на ўсё жыццё, якія характарызуюць сучасныя
пакаленні.
Адказныя за пакліканні пры епіскапаце Францыі лічаць, у дадзеным
кантэксце, калі вернікі з’яўляюцца меншасцю, Касцёл павінен больш увагі ўдзяліць душпастырству
маладых людзей, асабліва ў перспектыве пакліканняў: ствараць адпаведныя асяродкі,
уключаць моладзь у розныя віды дзейнасці, праводзіць інфармацыйныя кампаніі, якія
будуць спрыяць іх адказу на пакліканне.