2013-02-10 12:33:14

Папа павіншаваў усходнія народы з Новым годам


RealAudioMP3 Папа павіншаваў народы далёкага Усходу з Новым годам па лунным календары, якія яны адзначаюцць 10 лютага. Гэта адбылося на заканчэнне сустрэчы з вернікамі, якія сабраліся, каб прыняць удзел у малітве “Анёл Панскі”. “Супакой, гармонія і падзяка Небу з’яўляюцца паўсюднымі каштоўнасцямі, якія святкуюцца з гэтай шчаслівай нагоды і з’яўляюцца жаданымі ўсімі, для таго, каб будаваць сям’ю, грамадства і краіну”, - сказаў Бэнэдыкт XVI. Акрамя таго, Святы Айцец пажадаў, каб для гэтых народаў, “споўніліся іх глыбокія жаданні шчаслівага і квітнеючага жыцця”. “Дасылаю асаблівае прывітанне католікам у гэтых краінах, каб у Год веры, яны дазволіі мудрасці Хрыстовай весці сябе”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.