2013-02-10 10:17:08

Бэнэдыкт ХVI да Мальтыйскага Ордэна: ваша праца, гэта сведчанне любові


RealAudioMP3 “Ваш Ордэн з самага пачатку адрозніваўся вернасцю Касцёлу і Наступніку св.Пятра, а таксама істотнаю духоўнаю ідэнтычнасцю, якая адпавядае высокім рэлігійным ідэалам”, - з такімі словамі Бэнэдыкт ХVI звярнуўся да Суверэннага Мальтыйскага Ордэна. Яго прадстаўнікі прыбылі 9 лютага ў Ватыкан, каб сустрэцца са Святым Айцом. Нагодай стала 900–годдзе выдання прывілея "Pie postulatio voluntatis" ад 15 лютага 1113 г., у сілу якога папа Пасхаліс ІІ ўзяў пад апеку Касцёла новазаснаванае шпітальнае брацтва Св.Яна Хрысціяцеля і зрабіў яго суверэнным. Бэнэдыкт ХVI прыгадаў сведчанні членамі гэтага Ордэну іх вялікай веры. “Менавіта з-за веры члены вашага Ордэну на працягу многіх стагоддзяў ахвяроўвалі сябе апецы над хворымі ў Іерусаліме, а затым дапамагалі пілігрымам у Святой Зямлі, якія апынуліся ў вялікай небяспецы”, - падкрэсліў Святы Айцец. Папа нагадаў, што ў ХІХ ст. каталіцкі Ордэн, які дзейнічаў з Мальты, пачаў больш шырокую міласэрную дзейнасць у служэнні хворым і бедным, аднак ніколі не адмаўляўся ад першапачатковых ідэалаў: інтэнсіўнага духоўнага жыцця членамі Ордэну.

“Ваш Ордэн у параўнанні з іншымі ўстановамі, якія дзейнічаюць на міжнароднай арэне ў аказанні дапамогі хворым, выяўляе салідарнасць і клопат аб развіцці чалавека, адрозніваецца хрысціянскім натхненнем, якое пастаянна спрыяе выкананню сацыяльных абавязкаў вашымі членамі”, - адзначыў Пантыфік. Папа пажадаў, каб іх праца, якая ў асноўным праходзіць у шпіталях і медыцынскіх установах, ніколі не была простай дабрачыннасцю, але эфектыўным выразам і жывым сведчаннем евангельскай любові. “Харызма вашага Ордэну не імкнецца да ўлады ці ўплываў часовага характару, але жадае цалкам свабодна выконваць сваю місію на карысць агульнага дабра чалавека, клапоцячыся асабліва пра тых, хто найбольш патрабуе надзеі і любові”, - сказаў на заканчэнне Бэнэдыкт ХVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.