У Рыме пройдзе міжнародны кангрэс па праблемах сям’і – носьбіта Евангелля
Аб ролі новай евангелізацыі
ў абароне сям’і будзе разважаць Міжнародны кангрэс, які пройдзе11-13 лютага ў рымскім
Папскім інстытуце Яна Паўла ІІ. У ім прымуць удзел тэолагі, медыкі, філосафы, выхавацелі,
бацькі, якія паразважаюць аб важнасці інстытута сям’і для натуральнага развіцця чалавечага
жыцця, дадзенага Богам. Тэма дыскусій Кангрэсу, які праходзіць у рамках Года Веры,
прапанавана Сінодам Біскупаў аб новай евангелізацыі (2012 г.). “Бэнэдыкт XVI пастаянна
звяртае ўвагу на сувязь паміж цяжкасцю для некаторых ахрышчаных выяўляць веру – і
крызісам сям'і. Сям'я выступае як шлях, а таксама як рэсурс Касцёла для вырашэння
праблем новай евангелізацыі,.асабліва ў традыцыйна хрысціянскіх краінах, якія перажываюць
моцны крызіс”,- нагадваюць арганізатары сустрэчы. Яны цытуюць словы Папы ў гаміліі
на адкрыцці Сінода, які сказаў: “Шлюб сам па сабе ёсць Евангелле, Добрая Вестка для
сучаснага свету, асабліва дэ-хрысціянізаванага. Саюз мужчыны і жанчыны, іх здольнасць
у любові ставацца “адзіным целам”, у плённым і непарыўным каханні, гэта знак, які
моцна гаворыць аб Богу”. У працах на Канфярэнцыі будуць разглядацца роздумы бл.Яна
Паўла ІІ аб святасці сям’і і яе важнасці для грамадства ўсіх часоў і народаў.