2013-02-09 15:12:47

Кс. Ламбардзі: маладыя жадаюць вялікіх ідэалаў


RealAudioMP3 “Як зразумець сённяшнюю моладзь, яе погляды, думкі і спосабы выражаць свае мыслі”, - задаецца пытаннем кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Паводле яго як бы гэта не было цяжка,у свеце фрагментарным і хутка зменлівым, неабходна зразумець менталітэт, звычаі і паводзіны маладых людзей. Італьянскі езуіт адзначыў, што існуе патрэба роздуму аб моладзевых культурах, што імкнецца рабіць Папская рада па справах культуры. На думку кіраўніка Ватыканскага радыё, маладыя людзі павінны атрымаць ясныя і зразумелыя адказы на свае глыбокія патрэбы, праз такія словы і вобразы, якія дайшлі б да сэрца і розуму маладых людзей, да такіх, якімі яны з’яўляюцца на самой справе З іх боку пастаянна паступаюць запытанні, у тым ліку праз інтэрнэт, але найчасцей мы не даем моладзі адказаў, - лічыць святар.

“Не дастаткова толькі паразажаць: з моладдзю трэба быць, падтрымліваць яе і быць салідарнымі, любіць яе, мець давер да яе, як добра сказаў Папа. Без узаемнага даверу немагчыма дасягнуць мэты- сумеснай дыскусіі з імі, немагчыма будзе падзяліцца і перадаць ім тую веру, якую яны ці прыймуць ці адкінуць. Касцёл заўсёды меў выдатных выхавацеляў, сапраўдных сяброў моладзі, і шматлікія маладыя людзі жадаюць прысвяціць вялікім ідэалам сваю надзвычайную энергію”, - сказаў кс. Ламбардзі ў сваёй штотыднёвай рубрыцы “Octava Dies”, сказанай на нашым радыё. Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы адзначыў, што нельга расчараваць моладзь. Неабходна разам з ёй шукаць сэнсу нашага жыцця








All the contents on this site are copyrighted ©.