2013-02-09 12:39:32

Кардынал Філоні – спецыяльны Папскі пасланец у Індыю


RealAudioMP3 Бенедыкт XVI прызначыў сваім спецыяльным пасланцом на святкаванні 50-годдзя асвячання базылікі Маці Божай Добрага Збаўлення ў індыйскім Велангані кардынала Фернанда Філоні, прэфекта Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў. Прадстаўнік Святога Пасаду прыбыў у Індую 9 лютага, каб прыняць таксама ўдзел у пасяджэннях Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Індыі (ККБІ) з нагоды 25-й гадавіны яе стварэння. У нядзелю, 10 лютага кардынал узначаліць св.Імшу ў санктуары, які называюць “Лурдам Усходу”. Штогод у маленькае мястэчка на поўдні Азіі – Велангані, дзе адбыліся два Аб’яўленні Беззаганнай, прыбывае больш за 20 мільёнаў пілігрымаў з цэлага кантынента, прычым, палова з іх не каталіцкай дэнамінацыі. Тут адбываецца сустрэча між хрысціянствам і індыйскай культурай, яскрава выяўленая ў цудатворнай статуі Божай Маці, апранутай у традыцыйную “сары” з каронай на галаве.
Праграма знаходжання кардынала ў Індыі прадугледжвае сустрэчы з іерархамі, вернікамі супольнасцяў розных абрадаў, семінарыстамі, cвецкімі хрысціянамі, прадстаўнікамі ўлады і культуры ў розных штатах вялікай краіны.
Кардынал Філоні завершыць свой візіт у Індыю цэлебраваннем св.Імшы ў каталіцкай катэдры Дэлі 15 лютага.









All the contents on this site are copyrighted ©.