2013-02-09 14:52:51

Кардынал Майснер: Касцёл стаў аб’ектам нападаў з боку СМІ


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Кёльна кардынал Ёахім Майснер адзначыў, што ў апошнім перыядзе ў Германіі пабольшыліся публічныя напады і насмешкі над Каталіцкім Касцёлам. У лісце да супрацоўнікаў сваёй архідыяцэзіі нямецкі пурпурат заклікаў іх адважна выступаць супарць “каталіцкай фабіі” і “несправядлівых абвінавачванняў”,- паінфармавала каталіцкае агенцтва “KNA”. Іеррах гаворачы аб сваім удзеле ў грамадзянскай дыскуміі аб, так званай, “таблетцы пятага дня”, паясніў, што выказваўся як біскуп згодна з навучаннем Касцёла. “Я не абвяшчаў нічога новага. Гэта не было новае навучанне Касцёла, але прымяненне прынцыпаў маральнай тэалогіі да новай сітуацыі”, - сказаў кардынал Майснер і дадаў, што існуе многа новых прэпаратаў “таблетак пасля”, якія не спрычыняюць аборту.

Іерарх падкрэсліў, што Касцёл у яго архідыяцэзіі за ўсю сваю гісторыю ніколі не перажываў такога нападу з боку СМІ. Прычыну палярызацыі грамадскай думкі ён бачыць ў больш рашучым стаўленні Касцёла да абароны жыцця, шлюбнага саюзу і сям’і. “Французскія навукоўцы назвалі гэту хвалю крытыкі Касцёла “католікафабіяй” і звярнулі ўвагу на тое, што ніякая рэлігія ці веравызнанне не падвяргаюцца такой крытыцы, як Каталіцкі Касцёл”, - адзначыў кардынал Майснер і заявіў, што такія напады з’яўляюцца неабгрунтаванымі.








All the contents on this site are copyrighted ©.