2013-02-09 10:50:10

Бэнэдыкт ХVI: быць хрысціянамі, значыць быць чужынцамі ў свеце


RealAudioMP3 “Немагчыма быць сапраўдным хрысціянінам , не прызнаючы мучаніцтва і не прымаючы Укрыжавання”, - з такімі словамі Бээндыкт ХVI звярнуўся да прафесараў і семінарыстаў Папскай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Рыме. Пантыфік 8 лютага ў другой палове дня наведаў гэтую супольнасць з нагоды свята Маці Божай Даверу, апякункі ўстановы. Звяртаючыся да прысутных Святы Айцец паразважаў аб сутнасці быць “абраным, пакліканым Богам”. “Што гэта значць, што Бог мяне выбраў сярод мільёнаў асоб, што менавіта мяне захацеў”, - звярнуўся Папа да будучых святароў і дадаў, што Бог захацеў нас, каб мы адкрывалі аблічча Хрыста. Быць католікамі- гэта дар. “Мы павінны радавацца, што Бог даў нам гэту ласку. Гэту прыгажосць мець магчымасць пазнаць паўнату Божай Праўды, радасць Яго любові” адзначыў ён. Пантыфік падкрэсліў, што быць “выбранымі”, значыць мець “прывілею і пакору”, але ніколі “трыумф”. “Сёння хрысціяне з’яўляюцца найбольш пераследаванай групай ў свеце, бо выступаюць супарць тэндэнцыям эгаізма і матарыялізма”, - адзначыў Папа і дадаў, што нягледзячы на тое, што менавітв паслядоўнікі Хрыста спрыялі фарміраванню заходняй культуры, сёння яны ў меншасці і адчужанасці. “Будзем прасіць Пана, каб дапамог у прыняцці гэтай місіі жыць у нейкім сэнсе, як менешасць, як чужынцы, але ў той самы час заставацца адказнымі за іншых, даючы сілы для дабра ў нашым свеце”, - звярнуўся Пантыфік да прысутных.

Бэнэдыкт ХVI звярнуў таксама ўвагу на “фальшывы песімізм” тых, хто сёння кажа, што хрысціянства страціла сэнс свайго існавання. У сувязі з гэтым Папа заклікаў да здаровага рэалізма. “Безумоўна існуюць сур’ёзныя падзенні: яны небяспечныя і мы павінны прызнаць са здаровым рэалізмам, што гэта дрэнна і павінны быць упэўненымі, што тут і там Касцёл гіне за грахі людзей, з-за іх нявер’я, але ў той жа час ён адраджаецца нанава. Будучыняй з'яўляецца Бог: гэта моцная ўпэўненасць нашага жыцця, вялікі, рэальны аптымізм, аб якім ведаем. Касцёл- гэта дрэва Бога, які жыве заўсёды вечна і нясе ў сабе пастаянства і сапраўдную спадчыну: жыццё вечнае”, - сказаў на заканчэнне Бэнэдыкт ХVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.