2013-02-08 13:57:44

Эскперт па СМІ: паводзіны ў інтэрнэце сведчаць аб узроўні духоўнасці


RealAudioMP3 Кс. Антоніа Спадара, італьянскі святар, выкладчык, журналіст і вядомы блогер, параўнаў духоўнасць з “унутраным хакерствам” – нечым, што ўзламвае замкнёную сістэму нашага жыцця і адкрывае на пошук чагосці больш значнага. Інтэлектуал прымае ўдзел у пасяджэнні Папскай рады па культуры, якая 6-9 лютага праходзіць у Ватыкане на тэму “Новыя моладзевыя культуры”. 7 лютага ён выступіў падчас дыскусіі аб мове і звычаях моладзі з дзяцінства прывязанай да лічбавых тэхналогій. Паводле кс. Спадара інтэрнэт і культура кібер-прасторы ставяць перад чалавецтвам новыя выклікі: фарміраваць такія стылі паводзінаў і мову, якія будуць казаць аб магчымасцях і знаках трасцэндэнтнасці нашага жыцця.
Яшчэ адзін аспект на які звярнуў увагу эксперт па СМІ, гэта тое, што па паводзінах чалавека ў інтэрнэце, можна казаць аб яго унутраным свеце. “Жыццё чалавека ў лічбавым свеце, не адрозніваецца ад яго духоўнасці і жыцця верай”, - сказаў святар. Кс. Спадара лічыць, што новыя тэхналогіі скіроўваюць і выражаюць стан душы чалавека, а таксама яго адносіны з Богам.








All the contents on this site are copyrighted ©.