2013-02-08 11:12:38

Кс. Ламбардзі аб навіне пра візіт Папы ў Балгарыю


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі зрабіў удакладненне адносна распаўсюджанай некаторымі СМІ ў Балгарыі інфармацыі, паводле якой у 2014 г. Бэнэдыкт XVI наведае гэту краіну. Кіраўнік Залы Друку адзначыў, што Папа “заўсёды выказвае ўдзячнасць і ўвагу да сардэчных запрашэнняў, якія яму прапануюцца”. Аднак, гэта не азначае падцвярджэння таго, што візіт адбудзецца. Акрамя таго, кс. Ламбардзі нагадаў, што для замежнага падарожжа Пантыфіка неабходна запрашэнне як царкоўнага кіраўніцтва, так і свецкіх уладаў краіны. Такім чынам, ён адзначыў, што ў дадзены момант не адпавядае рэальнасці тое, што ідзе размова аб бліжэйшым падарожжы Папы ў Балгарыю.








All the contents on this site are copyrighted ©.