2013-02-07 16:21:34

Кардынал Уэлле: Амерыка – брама для місій


RealAudioMP3 “Амерыка – адкрытая брама для місій” – так назваў сваё пасланне на Іспанаамерыканскі дзень, кардынал Марк Уэлле, старшыня Папскай Камісіі па справах Лацінскай Амерыкі. Мерапрыемства, традыцыйна пройдзе ў дыяцэзіях Іспаніі 3 сакавіка з мэтай спрыяць салідарнасці, адзінству і евангелізацыйнаму супрацоўніцтву паміж іспанамоўнымі народамі. Галоўную ўвагу кардынал Уэлле звярнуў на тое, што асабліва ў кантэксце святкавання Года веры з’яўляецца важным “пакліканне да місіянерскай дзейнасці”. Ён адзначыў, што “місіянерскі імпульс заўсёды быў, ёсць і будзе лепшым індыкатарам жыццяздольнасці веры Касцёла і яго хрысціянскіх супольнасцяў”. Іерарах падкрэсліў, што больш чым 50 % католікаў з усяго свету пражывае на тэрыторыі Лацінскай Амерыкі – гэта з’яўлецца сведчаннем таго што вера, праз шматлікіх святароў, законнікоў, законніц і свецкіх вернікаў аж да сённяшняга дня нясецца сюды дзякуючы місіянерскай дзейнасці. “Хрысціне не могуць трымаць толькі для сябе гэты цудоўны жыццёвы досвед, але павінны падзяліцца ім з бліжнімі”, - адзначыў кардынал.

Перад абліччам існуючых цяжкасцяў звязаных з распаўсюджанай беднасцю, маргіналізацыяй, геданістычнай і рэлятывіскай культурай іерарх заклікаў да “пастырскага навяртання” як асобных місіянераў, так і цэлых касцёльных структур.








All the contents on this site are copyrighted ©.