2013-02-07 14:39:39

Вена: тэалагічная дыскусія паміж Касцёлам і пратэстанскімі Цэрквамі


RealAudioMP3 7 лютага ў Вене пачнецца першая тэалагічнай дыскусія паміж Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству і Аб’яднаннем пратэстанскіх Цэркваў Еўропы. Апошняе аб’ядноўвае каля 50 млн. еўрапейцаў розных хрысціянскіх дэнамінацый: лютэран, кальвіністаў, метадыстаў і інш. З боку Каталіцкага Касцёла ў сустрэчы прыме ўдзел кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Удзельнікі форума паразмаўляюць на тэму эклезіялогіі, якая з’яўляецца асабліва важнай у кантэксце экуменічнага дыялога з пратэстантамі, бо Касцёл прызнае ў якасці Цэркваў не ўсе хрысціянскія супольнасці. Паводле лютэранскага епіскапа Фрыдрыха Вэбера, члена прэзідыўма Абяднання пратэстанскіх Цэркваў Еўропы, мэта сустрэчы заключаецца ў тым, каб разабрацца: ці магчыма знайсці мадэль адзінства, якая дазволіць захаваць канфесійныя адметнасці – ці магчыма казаць аб “адзінстве ў прыміраных паміж сабой адметнасцях”?








All the contents on this site are copyrighted ©.