2013-02-07 12:01:22

Ватыканскі іерарх салідарны з англійскімі біскупамі ў справе абароны сям’і


RealAudioMP3 Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы, старшыня Папскай рады па справах сям’і арцыбіскуп Вінчэнца Палья, выразіў салідарнасць з англійскімі біскупамі, якія крытычна выказаліся адносіна законнапраекта аб наданні гомасексуальным саюзам у Вялікабрытаніі статуса сужэнства. Дакумент быў прыняты Палатай абшчын вечарам 5 лютага, нягледзячы на апазіцыю многіх дэпутатаў. У далейшым ён будзе перададзены для разгляду ў Палату Лордаў, дзе ў маі 2013 г. пройдзе канчатковае галасаванне па гэтым пытанні. У інтэрв’ю нашаму радыё, арцыбіскуп Палья адзначыў, што салідарны таксама з французскімі біскупамі і прадстаўнікамі яўрэйскай, мусульманскай супольнасці і іншымі людзьмі, якія выразілі пратэст супраць так званых “гомасексуальных сужэнстваў”. Гаворачы аб парадаксальнасці ўжывання тэрміна “сужэнства” у адносінах да падобных саюзаў, іерарх падкрэсліў, што па-першае, гэта супярэчыць навучанню Касцёла, а па другое старадаўняй юрыдычнай традыцыі, якая на працягу тысячагоддзяў прасяквае ўсе культуры: “сужэнства – гэта саюз мужчыны і жанчыны з мэтай стварыць сям’ю”, - сказаў ён. Арцыбіскуп Палья адзначыў, што змена значэння сужэнства прывядзе да “нестабільнасці і разбурэнню чалавечага грамадства”.

Паводле іерарха, у пазіцыі Касцёла няма ніякай дыскрымінацыі. Ён нагадаў словы Бэнэдыкта XVI, прамоўленыя яшчэ ў 1986 г., да яго абрання на пасад св. Пятра: “неабходна з вялікім жалем і рашучасцю сцвярджаць, што людзі з гомасексуальнай арыентацыяй, да сённяшняга дня з’яўляюцца аб’ектам зламысных выразаў і гвалтоўных дзеянняў”. “Я думаю, што больш ясна нельга выразіцца”, - сказаў арцыбіскуп. Адначасова ён пажадаў, што такі каштоўны скарб чалавецтва, як сям’я, будзе абаронены і падтрыманы. “Бяда будзе, калі змяніць яго сэнс”, - падкрэсліў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.