2013-02-06 13:16:02

Святы Айцец прывітаў дэлегацыю з Казахстана


RealAudioMP3 6 лютага, на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў дэлегацыі з Казахстана, якая прыбыла з візітам у Рым з нагоды 10-годдзя з дня Першага міжрэлігійнага кангрэса, які праходзіць у гэтай краіне па ініцыятыве Прэзідэнта Нурсултана Назарбаева. Дэлегацыя прыбыла ў Вечны горад на чале з старшынём Сената Парламента Рэспублікі Казахстан. “Няхай Усемагутны Бог благаславіць вашу краіну і вашы намаганні для дыялога паміж рэлігіямі і дзеля агульнага дабра!”, - сказаў Папа. У праграме візіту казахскай дэлегацыі, акрамя удзелу ў агульнай аўдыенцыі з Пантыфікам прадугледжаны сустрэчы з членамі некаторых ватыканскіх дыкастэрый.








All the contents on this site are copyrighted ©.