2013-02-06 14:23:34

Папа падзякаваў Мітрапаліту Кандрусевічу за падараваныя кнігі


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI падзякаваў Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу за дар “Святога Евангелля” і першага тома “Літургіі гадзінаў” на беларускай мове, які іерарх здзейсніў 3 снежня ў Ватыкане. У спецыяльным лісце за падпісам намесніка Дзяржсакратара Яго Святасці арцыбіскупа Анджэла Бэччу, адзначаецца, што Папа “высока ацаніў гэты дар і думкі, якія яго матывавалі”. Пантыфік выказаў падзяку за выданні і “адначасова пажадаў, каб багаты матэрыял Новага Запавету і малітвы Літургіі гадзінаў паспрыялі будаванню грамадства ўсё больш духоўна братэрскага і салідарнага, узбагачанага ажыўляючым пасланнем Хрыста”.
Акрамя таго Святы Айцец выказаў “пажаданне хрысціянскага росквіту”, умацаваўшы яго сваім Апостальскім благаслаўленнем для Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і “ўсіх тых, хто давераны яго пастырскай апецы”.








All the contents on this site are copyrighted ©.